У Шчучынскім РУП ЖКГ прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян

101

Па звесткам газеты «Дзяннiца»

Прыём праводзілі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Андрэй Кардаш і галоўны прававы інспектар працы Сяргей Гарчычка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук і пракурор раёна Алег Вялічка.

Па традыцыі фармат мерапрыемства прадугледжваў лекцыю па прававой адукацыі, пасля якой адбыўся асабісты прыём грамадзян. Гэтым разам калектыву РУП ЖКГ расказалі пра асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года. З дакладам па гэтай тэме выступіў Сяргей Гарчычка:

– Змены ў Выбарчым кодэксе – гэта частка маштабнай работы па мадэрнізацыі палітычнай сістэмы краіны, якая праводзіцца ў адпаведнасці са зменамі ў Канстытуцыі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Увядзенне адзінага дня галасавання дазволіць скараціць выбарчы цыкл і выдаткі на правядзенне электаральнай кампаніі.

 

 

 

Было адзначана, што ў адпаведнасці з заканадаўствам выбарчым правам валодаюць: дзеяздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, акрамя асоб, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, а таксама асоб, якіх прызналі недзеяздольнымі па рашэнні суда. У галасаванні таксама могуць прыняць удзел грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, але толькі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Таксама ўвага была звернута на магчымасць датэрміновага галасавання. Сяргей Гарчычка ўдакладніў, што падчас бягучай электаральнай кампаніі не будуць арганізоўвацца ўчасткі для галасавання за мяжой.

 

 

 

Пасля адукацыйнай лекцыі ўсе жадаючыя ў асабістым парадку змаглі звярнуцца са сваімі пытаннямі да спецыялістаў. Грамадзян цікавілі нюансы кампенсацый за адукацыю ў сувязі з адлічэннем з каледжа. Таксама паднімалася тэма адстрэлу бадзячых жывёл.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

Наши контакты

Наш адрес

230009 г. Гродно, ул. Врублевского, 1.

Телефон: +375 (152) 68-20-15

Факс: +375 (152) 68-20-16

Скайп: profsoyuz.mp

e-mail: okps@bk.ru

Время работы

Пн-Пт: 8:30 - 17:00

Обед: 13:00 - 13:30

Сб: выходной

Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.